Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Вы зашли на сайт нашего учреждения дошкольного образования. Кто Вы?
Всего 68 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 81 человек

Беларускае фальклорнае свята "Саракі"

Дата: 19 апреля в 15:23
Автор: Авдей Н. Е.

Сцэнарый фальклорнага беларускага свята «Саракі»

Музычны кіраўнік: Гулецкая Раіса Іванаўна

13.04.2018г.

Вядучая  Сёння, дзеці, першае веснавое свята-Саракі.

Як толькі саракі прыйшлі, тады ўжо чакай вясны.    

Прырода абуджаецца ад холаду і сну, ярчэй засвеціць сонейка, чакаюць усе вясну!

Саракі- гэта свята прылёта птушак. З выраю вяртаюцца птушкі. Нясуць на сваіх крылах вясну.

Сёння мы іх будзем сустракаць і вясну гукаць.

Дзіця  У родны край з-за акіана, з-за высокіх сініх гор  

Жураўлі ляцяць клінамі , абуджаючы прастор.        

Дзіця    Разбудзілі мяне рана галасістыя шпакі,  

Я ўстаю ўхваляваны: малайчыны, спевакі! (гучыць музыка “спевы птушак”)

Паслухайце як спяваюць птушкі.( слухаюць)         

Вядучая  А зараз паклічам птушак,хай нас парадуюць сваім  шчабятаннем і заспяваем  песеньку, паклічам іх.

Песня “Жавароначкі, прыляціце»бел.нар.мелодыя

Гульня « Прыляцелі птушкі…»аутарская

Вядуча   А зараз загадка пра  птушак.

Загадка     Доўгая шыя, чырвоныя боты,  

                  Белы ды шэры,  ідзе ўздоўж балота?          

                  Ножкі высока падымае, жаб у балоце шукае?(Бусел)

Дзіця   Буслік, буслік прылятай , у беларускі родны край.

( гучыць муз., заходзіць бусел, у саламяным капялюшы, бел. нар адзенні, у чырвоных ботах)

Бусел  Завітаў да вас на свята , чуў казалі пра вясну   

             Вельмі я яе люблю.Бо вяртаюся вясною, у родны кут, да свайго дому.         

            Тут над рэчкаю сасонкі, ручаёк пляскоча звонкі.         

            Гэта ўся мая старонка ,  птушкі тут спяваюць звонка.  

Дзіця  Бусел, што сёння будзе ?: дождж ці пагода?   

            Як пагода, то ляці, Як дождж, то сядзі? (Ляціць)

Дзіця   Бусел, што заўтра  будзе  : дождж ці пагода?          

             Як пагода, то ляці, Як дождж, то сядзі?(сядзіць)

Бусел Па балоце я хаджу, жабак есці я люблю.         

            Запрашаю , дзеці вас, на вясёлую гульню.

Б.н.гульня “Бусел і жабкі”  ( дзеці становяцца Ў круг, бусел- пасярэдзіне, за кругам 2-3 жабкі.

Дзеці спяваюць:

Ходзіць бусел па балоту, кліча жабак на работу.      

Жабка кажа не  пайду , бусел кажа:”Павяду” 

 Жабка кажа:”У суд падам”,               

 Бусел кажа:” Зараз дам” (Дзеці падымаюць рукі Ўгару_вароцікі, жабкі ўцякаюць,

бусел даганяе, бусел у канцы губляе бот, выхавацель хавае за спіну)     

Вядучая  Мы схавалі бусла боты,    каб не швэндаўся балотам.  Дагані бот.

б.н.г “Дагані бот”(дзеці перадаюць бот адзін аднаму.Бусел даганяе, адзявае бот)

Бусел Вельмі весела  мне з вамі, з маімі шчырымі сябрамі,    

Але трэба ўжо ляцець, буслянку пасля зімы даглядзець. (ляціць)

Вядучая  Калі бусел прыляцеў трохі раней, то ў гэтым годзе вырасце выдатны лён.

Каб на радасць, на здзіўленне , выткаці ручнік вясенні,

А на новыя кашулі –палатна рабі, матуля. 

Сёння я прынесла вам слуцкія паясы , з імі мы пагуляем

Б.н.г “ Слуцкія паясы”(2-м удзельнікам вядучая  дае пояс даўжынёй 6м, яны бяруць пояс за канцы, а вядучая  трымае яго пасярэдзіне, па знаку вядучая ,пад хуткую музыку, удзельнікі накручваюць на сябе пояс, а калі дойдуць да сярэдзіны, тут жа пачынаюць раскручвацца.Калі раскруцяцца , трэба адной рукой ўзяць пояс за канец, а другую падняць у гору)

Вядучая  Пасля Масляніцы, на Саракі , будзілі мядзьведзя. Лічылася , што як толькі мядзьведзь прачнецца, дык і вясна пачнецца. Але , каб разбудзіць мядзьведзя, трэба адправіцца у лес.

(Гучыць музыка, адкрываецца занавес, лес, спіць пад елкай мядзьведзь, накрыты газетамі- снегам)             

 Вядучая   Вось мы з вамі трапілі у лес, , вось і мядзьведзь моцна спіць у бярлозе. Трэба  нам яго разбудзіць .

Гульня “Разбудзі мядзьведзя”(удзельнікі каманд бягуць да мядзьведзям., здымаюць з яго кожны па адной газеце і бягуць да сваёй каманды,газеты складваюцца ў адно месца- хто больш здыме газет?)                                                                            

  (прачынаецца мядзьведзь.)                                                                                                                           

Мядзьведзь.  Абудзіуся я ад сну, чую носам ўжо вясну     

З бярлогу выбраўся халоднага- забурчэў жывот галодны.

Дзіця  Мы паправім гэту справу – пачастуем цябе стравай.   

Вось табе салодкі мядок- каб быў у цябе гладзенькі бачок!    

Дзіця  А вось смачныя грыбочкі- каб пільна ўглядаліся твае вочкі!               

Дзіця  А вось арэхаў жменька- каб поўсць была гусценька!                 

Дзіця  А вось яшчэ авёс ды гарох- каб сілу меў , як у трох!

Мядзьведзь   Вялікі дзякуй за пачастунак, падсілкаваўся на славу. А зараз павесяліце мяне .

Вядучая  А я ведаю вельмі цікавую гульню , у гэтую гульню льбілі гуляць яшчэ нашыя бабулі і дзядулі. Далучайцеся да гэтай традыцыі. Б.н.г “Капялюш”            

 Мядзьведзь  Мне вельмі у вас спадабалася, але ж пара ўжо і ў лес , прыроду будзіць , вясну- красну сустракаць.( уцякае)

Вядучая  Дзеці, мыдзьведзь пайшоў вясну сустракаць, трэба і нам яе заклікаць. Давайце падымем сваіх птушачак высока і пагукаем вясну, каб хутчэй яна спяшалася да нас. 

Дзиця   Жавароначкі прыляціце, вясну красну прынясіце( дзеці падымаюць птушачак у верх, гучыць музыка ”Жавароначкі, прыляціце”бел.нар.мелодыя

(З’яўляецца Баба Яга, пераадзетая у  вясну)

Баба Яга   Чую-чую , мае даражэнькія, іду, іду. Гэта вы мяне гукалі, мяне доўга так чакалі?  Я – вясна- красна, прабудзілася ад сна . Зімачку я так люблю- што вам снега пашлю ( бегае, сыпле снег на дзяцей)                                                                                 

Вядучая  Ой, дзеці, ці гэта вясна? Вясна прыносіць цяпло, сонейка, птушачак , кветачкі, а гэтая- снег .Хто гэта ?    Дзеці     Баба яга!

Вядучая Прэч адсюль, махлярка, чаго прыйшла  да нас  ізноў? Свята марнаваць?                                    

 Баба Яга   А вы мяне не паклікалі на свята, за гэта я вашу вясну схавала і закалдавала. Да вас яна не вернецца , і будзе у вас холад. Але калі запросіце мяне на свята, павесяліце мяне- тады аддам я вам вашу вясну.                                           

Вядучая   Добра , заставайся ў нас на свяце, а мы цябе павесялім .

Гульня “ Катанне на 2х мётлах”(2 каманды, Б.Я у цэнтры сядзіць на стуле, дзеці аббягаюць Б.Я , 2 мяцёлкі, па чарзе, чыя каманда хутчэй пакатаецца )                                                                                                                          Вядучая  Вось табе Бабулечка-Ягулечка мятла.

Баба Яга  А пугуляйце яшчэ з маёй мят лой, тады я вас пакатаю.                                                                                                       

Гульня “ Перадай па крузе мятлу”( дзеці перадаюць мятлу па крузе, калі музыка астановіцца і ў каго ў руках мятла – той сядае, застанецца адно дзіця- таго Б. Яга катае на мятле)                                                                             

Баба Яга  Дзякуй, павесялілі вы мяне ,пайду раскалдоўваць вясну.                                                                                                                                       

Вядучая   Ой, дзеці, штосьці няма вясны і няма , хіба нас падманула Баба Яга , давайце клікаць вясну- гукаць , падымайце птушачак угору.                                                

Дзеці (разам)  Жавароначкі прыляціце, вясну красну прынясіце.                

Вядучая   Я знаю ,каб прыйшла вясна, трэба яе пагукаць, давайце заспяваем песню .  

Песня “ Мы вясну чакаем, мы вясну гукаем С. Галкінай (уваходзіць Вясна з карамысламі”- адно вядро чорнае- другое белае)

Вясна  Хто мяне гукае? Хто ў госці запрашае?   Прывітанне, любыя дзеці, чакаюць мяне ўсе на свеце.

Вядучая  Вясна- красна, а што гэта у цябе за карамысла?                                                                                    

Вясна  Карамысла гэтыя не простыя. Бачыце,  тут два чароўныя вядзёркі.  

У адным-цёмным ,жыве цемная ноч,. А у другім – светлым, ясны дзень.                      

Вядучая  А нам цікава, якое вядро цяжэй. А якое лягчэй?                                                  

Вясна  Сёння мае вёдра па весу зраўняліся, ведзь сягоння день вясенняга раўнадзейства.  Сёння дзень –раўны ночы.                                                                                      

Вядучая   Вясна-красна , а што ты нам прынесла ?       

Вясна  Я прынесла вам вадзіцу, каб былі моцныя , як гэта вада .            

Шчодрыя як матуля зямля(пырскае на дзяцей)           

Я прынесла вам жыта, пшаніцу(пасыпае дзяцей)       

Тут пшаніца і вада , няхай вас абыдзе бяда!

Вясна Я бачу , вы падрыхтаваліся да сустрэчы птушак, птушачак з паперы нарабілі. Запрашаю вас разам за мной пайсці ў лес і упрыгожыць галінкі дрэў і елак ( дзеці ложаць птушак на галінкі)  Паслухайце як заспявалі птушкі, узрадаваліся вяртанню дамоў( фанаграмма “Спевы птушак”)

Вясна   А я ведаю цікавую гульню – прылёта птушак і зараз яны вяртаюцца дамоў, з выраю.  Гульня Выраі”аўтарская (як” рэпка,” 2 каманды, першым адзяваем шапкі птушак, аббягаюць, прыцапляецца другі т.д)           Вядучая   Вось і птушачкі вяртаюцца з выраю , і вясна прыйшла .Мы вельмі табе рады .                       

Вясна  Дзякуй вам, людзі добрыя ,за ласкавую сустрэчу!

Песня “ Прыйшла вясна “О.Волох

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.