Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Вы зашли на сайт нашего учреждения дошкольного образования. Кто Вы?
Всего 59 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 74 человека

Літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці Янкі Купалы

Дата: 18 февраля 2016 в 09:40, Обновлено 18 февраля 2016 в 09:52

Літаратурная вечарына,

прысвечаная  творчасці Янкі Купалы

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” 

для дзяцей ад 5 да 6 гадоў у ДЦРД агр.Верцялішкі

 

Мэта: прадоўжыць знаемства з творчасцю беларускага паэта Я. Купала. Вучыць разумець змест твораў, падтрымліваць цікавасць і жаданне расказваць вершы на роднай мове. Далучаць дзяцей да мастацкай спадчыны беларускага народа. Выхоўваць у дзяцей любоў і павагу да народнага песняра.

Ход мерапрыемства

Пад музыку “Спадчына” у залу заходзяць дзеці ў беларускім нацыянальным адзенні. На стале стаіць партрэт Я. Купалы, кветкі.

Вядучы: Дзеці, вы любіце слухаць цікавыя гісторыі. Адну з іх я сення паспрабую расказаць. Было гэта вельмі даўно. Калі не было яшчэ на свеце ні вас, ні вашых бацькоў, ні нават бабуль і дзядуль.

  Нарадзіўся ў весцы “Вязынка”, недалека ад Мінска, хлопчык Янка. Бацька марыў навучыць хлопчыка працаваць на зямлі, каб той змог стаць сапраўдным гаспадаром.

   Ясевы бацькі працавалі на зямлі. Нялегкая гэта была праца, бо усе гэта трэба было рабіць пры дапамозе няхітрых прылад.

  Скажыце, а ці бачылі вы, чым косяць траву, пілуюць і сякуць дровы, апрацоўваюць зямлю для вырошчвання агародніны? (Адказы дзяцей) Чаму раней вельмі цяжкая была праца на зямлі?

Памятаеце казку “Пшанічны каласок”?

(Паказ тэатра “Батлейкі” “Пшанічны каласок”).

  Самым любімы занятак Яся Луцэвіча быў... Здагадаліся? Так, як і многія з вас, ен любіў слухаць вершы, казкі, песні.

А зараз  паслухайце песню “Купалінка” у выкананні супрацоўнікаў дашкольнай установы.

  Але больш за ўсе яму падабаліся старадаўнія легенды, паданні, розныя гісторыі. А як навучыўся Ясь сам чытаць, дык ад кніжкі яго нельга было адарваць. А зараз паслухайце гісторыю з жыцця Я. Купалы (рассказ гісторыі  з жыцця Я. Купалы).

(Чытае апавяданне “Жалейка”).

  Чытанне вершаў дзецьмі пра прыроду “Вясной”, “Летам”, “Рэчка”, “Восень”, “Дуб”, “Лістапад”. Дзеці, можа з вас хто ведае, чаму Ясь узяў сабе такое літаратурнае імя? (Адказы дзяцей). Выхавацель удакладняе і растлумачвае дзецям, чаму паэт узяў такое літаратурнае імя.

 Нарадзіўся Я. Купала ў час купальскага свята. Таму і выбраў сабе псеўданім Я. Купала. Можа, і вы , дзеці, калі вы пачнеце складаць вершы або апавяданні, прыдумаеце сабе псеўданім.

На Купалле на святое

Рві, матуля, зелле тое,

Што ў нас папараць завецца!

І шчаслівым быць здаецца!

 

Дзеці, мы з вамі ведаем карагод “Купалле”, давайце зараз паводзім яго.

Я.Купала любіў свой народ, хацеў, каб кожны беларус быў шчаслівым.

 Асабліва ен вельмі любіў дзяцей, сябраваў з імі. Дзеці сустракалі дзядзьку Янку, як блізкага ім чалавека, якому смела маглі давяраць свое сакрэты. Паэт хацеў, каб яго маленькія сябры раслі працавітымі, паслухмянымі, добра вучыліся.

(Дзеці расказываюць верш “Юрачка”)

  Напэўна , ніхто з вас не хоча быць падобным да Юрачкі. (Адказы дзяцей).

 Купала , акрамя таго, што пісаў вершы, умеў сам добра расказваць казкі. Ці ведаеце вы хто такі Бай? Бай – гэта казачнік. Ен расказвае, баіць дзецям казкі. Паслухайце, якую казку аднойчы Бай расказаў пра пчолак.