Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Вы зашли на сайт нашего учреждения дошкольного образования. Кто Вы?
Всего 68 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 81 человек

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 17 апреля 2015 в 13:32, Обновлено 31 октября в 15:56
Автор: Авдей Н. Е.
Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабылі агонь, прыручылі каня, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, здабываць руду, нафту і вугаль, будаваць масты, вадзіць па марах і акіянах караблі.
Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравыя машыны, электрычнасць, радыё, самалёты...Вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас.
Але ўсё гэта стала магчыма дзякуючы таму, што ў людзей з’явілася мова. Менавіта яна і вынесла чалавека ў свет розуму.
Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў і духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
На ёй выдадзены і кожны год друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, газеты, часопісы, шматлікія слоўнікі, даведнікі і інш.
Па прапанове Бангладэш, у 1999 годзе ЮНЕСКА аб’явіла 21 лютага – Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта ў гаты дзень загінулі 5 студэнтаў, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.
Лічыцца, што жывых моў на Зямлі ад 3 да 5 тысяч і ад 6 да 8 тысяч дыялектаў.
Сёння на Зямлі жыве больш за 300 народаў, колькасць якіх паасобку перавышае 1 мільён чалавек.
Славянская група моў – пятая па распаўсюджанасці на планеце. На іх гавораць больш за 300 мільёнаў чалавек. Сёння існуе 13 славянскіх нацыянальных літаратурных жывых моў: беларуская, руская, украінская, польская чэшская, славацкая, славенская, балгарская, македонская і інш.
 
А ці ведаеце вы як нарадзілася наша беларуская мова?
 
Давайце паслухаем мудрыя словы Якуба Коласа, вядомага беларускага пісьменніка: “Роднае слова – гэта крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.”
А зараз давайце разам з вамі успомнім гісторыю развіцця нашай мовы.
Наогул, мова ўзнікла сотні тысяч гадоў назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы, каб здабыць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, будаваць жыццё. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. Прыкладна да 6-7 ст. славяне жылі ад Дуная да Дона, карысталіся адной мовай. Таму мова ў тыя часы была амаль аднолькавая ва ўсіх славян. Але ў далейшым мовы розных славянскіх народаў набылі свае асаблівасці. На развіццё беларускай мовы аказала ўплыў творчасць Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш.
У 13 ст. Беларусь увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай, была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні і яшчэ больш інтэнсіўна пачала развівацца з узнікненнем кнігадрукавання. Беларускі першадрукар – Францыск Скарына.
З канца 14 ст. дзяржаўнай мовай на Беларусі стала польская, а з 19 ст. – руская. Такім чынам, на працягу амаль трох стагоддзяў беларусы мелі вельмі абмежаваныя магчымасці для развіцця сваёй культуры на роднай мове.
Аднак народ гаварыў на сваёй роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, песні, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.
Пасля 1917 года пачалося свабоднае развіццё беларускай мовы. Выдаюцца газеты, часопісы, слоўнікі, падручнікі на роднай мове. Яна стала мовай школы, кіно, радыё. Развіваецца дзіцячая літаратура, выходзяць часопісы для дзяцей. Але адраджэнне беларускай мовы было нядоўгім. Мову то забаранялі, то не забаранялі, былі “ўзлёты і падзенні”.
Сёння беларуская мова мае статус дзяржаўнай, але і руская мова мае статус дзяржаўнай. Якой мовай мы больш карыстаемся? Амаль кожны кажа – рускай. Так, сёння беларуская мова ўнесена ў лік выміраючых моў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.